20 красавiка 2024, Субота, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Батумі адбыўся вялікі канцэрт беларускіх выканаўцаў

3
У Батумі адбыўся вялікі канцэрт беларускіх выканаўцаў

Выступілі «Спеўны сход» і бард Юры Несцярэнка, спявачка Уна і гурт «Додому».

Вялікі канцэрт у межах Тыдня Беларускай культуры адбыўся ў грузінскім Батумі. Выступілі «Спеўны сход» і бард Юры Несцярэнка, спявачка Уна і гурт «Додому». Выступ музыкаў доўжыўся тры гадзіны і прысутныя беларусы падзяліліся з «Радыё Рацыя» сваімі ўражаннямі:

– Спадабалася тое, што мы разам прыйшлі сюды, каб паслухаць беларускую музыку. Праграма эклектычная, я думаю, што кожны пачуў сёння тое, што яму цікава, ад бардаў да рэпераў. Настолькі маштабная напэўна ў першы раз.

– Сустрэла шмат беларусаў, родныя сцягі, колеры. Мы дастаткова позна прыйшлі, але цікава. Спадабалася, што прыйшло шмат людзей, якія сапраўды любяць нашую творчасць, які хочуць несці нешта адметнае ў гэты свет і верыць у лепшае нягледзячы ні на што.

Цягам тыдня беларускай культуры ў грузінскім Батумі адбыўся цэлы шэраг мерапрыемстваў. Гэта быў дранік – фэст і чытанне вершаў, прэзентацыя кніг Наталлі Харытанюк і Купалле. Заключнымі мерапрыемствамі будзе прагляд фільма пра Вольны хор і вандроўка на караблі па мору.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках