19 красавiка 2024, Пятніца, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ведаеш, колькі трупаў я ўбачыў?»

16
«Ведаеш, колькі трупаў я ўбачыў?»

У акупантаў істэрыка ад колькасці забітых саслужыўцаў.

Адпраўленых ва Украіну расейскіх вайскоўцаў даводзяць да нервовага зрыву вялікія страты, якія яны нясуць у вайне. Яны забываюцца, як выглядае нармальнае жыццё, і асцерагаюцца, што не змогуць да яго вярнуцца. Пра гэта сведчаць звесткі перахопу Службы бяспекі Украіны, апублікаваныя 6 ліпеня ў Telegram-канале СБУ.

Акупант у перахопленай размове расказвае, што вакол яго няўяўная разруха, толькі за два дні - 10 параненых таварышаў са службы, ён шакаваны і адзінае, пра што марыць, - вярнуцца дадому жывым.

"Гэта на ўсё жыццё, я хворы. Ты ведаеш, колькі я трупаў убачыў? Без галавы, без ног, без тулава, без нічога, проста, што ў "цынках" прыходзяць. Проста збіраюць, скідаюць часткі, кавалкі. Змрок, я не вылечуся ад гэтага ніколі. Тут мяса. Тут гамон ", - ледзь не плача акупант.

Ён скардзіцца, што не можа ўявіць сабе мірнае жыццё, як жыць далей, і хоча па вяртанні паехаць у цэрквы і манастыры - маліцца сваім анёлам-ахоўнікам.

У СБУ нагадалі акупантам, што адмаліць грахі і зверствы, учыненыя імі на тэрыторыі Украіны, наўрад ці ўдасца. Але расейцы могуць захаваць сабе жыццё, калі здадуцца ў палон. Для гэтага існуе гарачая лінія 2402.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках