16 красавiка 2024, aўторак, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін узгадаў аб перамовах і зноў пагражае Украіне

58
Пуцін узгадаў аб перамовах і зноў пагражае Украіне

Ён заявіў, што «Расея яшчэ нічога не пачынала ўсур'ёз».

Расея пакуль не рабіла сур'ёзных дзеянняў падчас спецаперацыі ва Украіне і не адмаўляецца ад мірных перамоў, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

«Сёння мы чуем, што нас хочуць перамагчы на поле бою. Што тут скажаш, няхай паспрабуюць. Мы ўжо шмат разоў чулі, што Захад хоча ваяваць з намі да апошняга ўкраінца. Гэта трагедыя для ўкраінскага народа, але, здаецца, усё да гэтага ідзе», - сказаў Пуцін у чацвер падчас сустрэчы з кіраўнікамі фракцый Дзярждумы.

«Усе павінны ведаць, што мы фактычна сур'ёзна пакуль яшчэ нічога не пачыналі. Пры гэтым мы не адмаўляемся і ад мірных перамоў. Але тыя, хто адмаўляюцца, павінны ведаць, што чым далей, тым цяжэй ім будзе з намі дамаўляцца», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках