29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам стане прасцей атрымаць дазвол на жыхарства ў Польшчы

2
Беларусам стане прасцей атрымаць дазвол на жыхарства ў Польшчы

Ужо з 9 ліпеня.

9 ліпеня Польшча спрашчае працэдуру атрымання дазволу на часовае пражыванне для беларусаў з гуманітарнымі візамі, паведамляе польская Управа ў справах замежнікаў.

9 ліпеня 2022 года ў Польшчы набывае моц пастанова, якая дазволіць звяртацца па дазвол на часовае пражыванне тым грамадзянам Беларусі, якія маюць польскую гуманітарную візу (з паметкай «D 21»).

Перад падачай заявы на гэты дазвол на жыхарства падавец павінен знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.

Новы дазвол на жыхарства:

- будзе выдавацца адзін раз тэрмінам на тры гады

– дазвол і «карта побыту», выдадзеная на яго падставе, будуць бясплатнымі

– той, хто атрымае дазвол на часовае пражыванне, будзе вызвалены ад абавязку мець дазвол на працу.

Дазвол на часовае пражыванне будзе выдавацца кіраўніком ваяводства па месцы знаходжання грамадзяніна Беларусі.

З 1 студзеня 2023 года маючы такі часовы дазвол на жыхарства зможа хадайнічаць аб выдачы польскага праязнога дакумента для замежніка.

"Магчымасць спрошчанай легалізацыі - яшчэ адна праява асаблівай падтрымкі Польшчай беларускага грамадства, якое зазнае рэпрэсіі ў сваёй краіне са жніўня 2020 года", - заявіў прэс-сакратар Управы ў справах замежнікаў Якуб Дудзяк.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках