20 красавiка 2024, Субота, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зняў з пасады двух амбасадараў і намесніка старшыні прэзідыума НАН

11
Лукашэнка зняў з пасады двух амбасадараў і намесніка старшыні прэзідыума НАН

Пасад пазбавіліся паслы Румыніі і Японіі.

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасад двух паслоў і намесніка старшыні Нацыянальнай акадэміі навук. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба. Указ быў падпісаны 7 ліпеня.

Вызвалены ад пасады:

Намеснік старшыні прэзідыума НАН Сяргей Кілін. Ён займаў гэтую пасаду з 2014 года;

Амбасадар у Румыніі Андрэй Грынкевіч. Займаў гэтую пасаду з 2016 года;

Пасол у Японіі і па сумяшчальніцтве ў Аўстралійскім Звязк і Новай Зеландыі Руслан Есін. Займаў гэтую пасаду з 2017 года.

Нагадаем, сёння ў Аляксандра Лукашэнкі быў кадравы дзень, у тым ліку ён прызначыў паслом у Камбоджы, Лаосе і М'янме па сумяшчальніцтве Уладзіміра Баравікова.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках