Украінцам дазволілі карыстацца нацыянальным пасведчаннем кіроўцы ў краінах ЕЗ
3- 7.07.2022, 19:05
- 3,838
Чым гэта выклікана?
У сувязі з неабгрунтаваным вайсковым уварваннем Расеі ва Украіну Еўрапарламент часова дазволіў выкарыстанне ўкраінскіх пасведчанняў кіроўцы ў краінах ЕЗ.
Пра гэта паведамляецца на сайце Рады Еўропы.
«Мы хочам уніфікаваць і спрасціць прызнанне дакументаў кіроўцы ў дзяржавах-чальцах для ўкраінскіх уцекачоў. Спадзяюся, гэта крыху аблегчыць іх паўсядзённае жыццё, пакуль гэтая непрымальная вайна не скончыцца», – заявіў намеснік сталага прадстаўніка Чэхіі Яраслаў Зайчак.
Прызнанне і абмен пасведчання кіроўцы трэціх краін не рэгулюецца правіламі ЕЗ, таму камісія ўнесла такую прапанову на фоне маштабаў і наступстваў вайны ва Украіне.
Тэрмін дзеяння прызнання дакументаў кіроўцы будзе прывязаны да часовай абароны ўкраінскіх уцекачоў, прадстаўленай 4 сакавіка. З аднаго боку такая пастанова будзе спрыяць сацыяльнай і эканамічнай інтэграцыі ўкраінскіх уцекачоў у краіне, якая прымае, а з другога - падтрымліваць высокі ўзровень бяспекі дарожнага руху ў ЕЗ.
Рэгламент прадугледжвае ўмовы прызнання нацыянальных пасведчанняў кіроўцы і кваліфікацыйных картак кіроўцы, прадаўжэння тэрміну іх дзеяння, працэдуры праверкі ў выпадку іх страты або крадзяжу, а таксама прадухіленне махлярства або падробкі.