23 красавiка 2024, aўторак, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы экспэрт: Напад Беларусі можа адбыцца ў кожную хвілю

8
Вайсковы экспэрт: Напад Беларусі можа адбыцца ў кожную хвілю
ВАЛЯНЦІН БАДРАК

Аднак беларускія войскі не змогуць ваяваць супраць украінскіх праз нястачу баявога досведу.

Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украіна расказаў дырэктар Цэнтра даследаванняў войска, канверсіі і раззбраення Валянцін Бадрак.

Ён мяркуе, што беларускія войскі не змогуць ваяваць супраць украінскіх праз нястачу баявога досведу. Аднак экспэрт не выключае магчымасці таго, што Беларусь нясе пагрозу для Украіны.

«Напад (Беларусі, - рэд.) можа адбыцца фактычна ў кожны момант. Варта разглядаць менавіта з такой пазіцыі. Што да падрыхтоўкі, то найбольш падрыхтаванымі войскамі на ўсім еўрапейскім кантыненце з'яўляюцца ўкраінскае войска і расейская акупацыйная войска. Што беларускае, што войскі краін Цэнтральна-ўсходняй Еўропы - усё гэта войскі без досведу вядзення вайны», - адзначыў Бадрак.

Экспэрт ацаніў шанцы беларускага войска як вельмі нізкія. Прычынай гэтага таксама з'яўляецца адсутнасць матывацыі, як і ў расейскіх войскаў. Паводле ягоных слоў, менавіта таму кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін дагэтуль не ўцягнуў Беларусь у вайну.

«Калі будзе хутка разбітае беларускае войска ці нават расейска-беларуская групоўка - гэта будзе велізарны антыпуцінскі аргумент для далейшага развіцця падзей. Пуцін, з аднаго боку, хоча перавесці ўзровень вайны з расейска-ўкраінскага да міжнароднага фармату, калі далучыцца Беларусь. Але ён баіцца таго, што беларускія групоўкі будуць хутка разбітыя», - растлумачыў Бадрак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках