16 красавiка 2024, aўторак, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія запрасіла Украіну ў «мытны бязвіз»

Еўракамісія запрасіла Украіну ў «мытны бязвіз»

Выкарыстанне сістэмы супольнага транзіту можа пачацца ўжо з 1 снежня.

Украіну запрасілі ў Канвенцыю аб працэдуры агульнага транзіту і Канвенцыю аб спрашчэнні фармальнасцей у гандлі таварамі.

Пра гэта піша Дзяржаўная мытная служба Украіны.

Са слоў намесніка старшыні Дзяржаўнай мытнай службы Украіны Уладзіслава Суворава, пастанова Еўракамісіі з'яўляецца вынікам разгляду высноў фінальнай ацэначнай місіі ЕЗ.

"Сёння, 7 ліпеня, на 187-м пасяджэнні рабочай групы EU-CTC прынятая пастанова запрасіць Украіну ў Канвенцыю аб працэдуры агульнага транзіту, дапоўніць гэту Канвенцыю 36-й краінай - Украінай, і запрасіць Украіну далучыцца да Канвенцыі аб спрашчэнні фармальнасцей у гандлі таварамі", - піша прэс-служба.

Як адзначыў міжнародны экспэрт у пытаннях мытні праграмы ЕЗ у падтрымцы кіравання дзяржаўнымі фінансамі ва Украіне Віцяніс Алішаўскас, магчыма, што міжнароднае выкарыстанне сістэмы супольнага транзіту можа пачацца ўжо з 1 снежня бягучага года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках