28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа з момантам усталявання сцяга Украіны на востраве Змяіным

5
З'явілася відэа з момантам усталявання сцяга Украіны на востраве Змяіным

Спецыяльныя падраздзяленні выканалі заданне па зачыстцы вострава.

На вызваленым ад расейскіх акупантаў востраве Змяіным байцы Узброеных Сіл Украіны ўсталявалі дзяржаўны флаг. Пра гэта паведамілі ва ўправе стратэгічных камунікацый УСУ.

Украінскія воіны высадзіліся на Змяіным упершыню пасля ўцёкаў расейскіх вайсковых з вострава і ўсталявалі там флаг Украіны.

Спікер Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук заявіў, што на сцягу быў надпіс «Помні, расейскі вайсковы карабель, востраў Змяіны — гэта Украіна».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках