29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Wargaming прадаў кампаніі ў Беларусі і Расеі расейскаму бізнэсоўцу

6
Wargaming прадаў кампаніі ў Беларусі і Расеі расейскаму бізнэсоўцу

Паспеў да забароны.

Сайт dev.by заўважыў, што з 1 ліпеня кіпрская кампанія «ВАРГЕЙМІНГ ГРУП ЛІМІТЭД» больш не валодае дзелямі ў беларускай юрыдычнай асобе СТАА «Гейм стрым» (валодала з красавіка 2012 года).

Асноўным уласнікам (91,84% долі) СТАА «Гейм стрым» цяпер з'яўляецца грамадзянін РФ Хатажаеў Малік Атхамавіч, былы гендырэктар расейскага ТАА «Леста».

Мінарытарнымі ўладальнікамі СТАА «Гейм стрым» застаюцца Святлана Пятрова (Украіна) і Ларыса Коцікава (Беларусь).

Адначасова цікавыя змены адбыліся ў ТАА «Леста». Малік Хатажаеў, які 12 гадоў займаў у расейскай студыі WG пасаду гендырэктара, 15 чэрвеня саступіў яе Юрыю Сухараву. Затое сам з 28 чэрвеня атрымаў у распараджэнне ад «ВАРГЕЙМІНГ ГРУП ЛІМІТ» 100% ТАА «Леста».

Відавочна, беларускі Wargaming паспеў уцячы з-пад пастановы Саўміна №436 ад 1 ліпеня 2022 года (набыла моц крыху пазней, пасля апублікавання), якая забараніла замежным акцыянерам 190 юрыдычных асоб (у тым ліку і ТАА «Гейм стрым») адчужаць прыналежныя ім долі (акцыі) у статутных фондах без спецыяльнага дазволу Мінфіна.

Такім чынам, кіпрскі «недружалюбны акцыянер» Wargaming да пачатку ліпеня паспеў выйсці з абедзвюх юрыдычных асоб - расейскай і беларускай. Асноўным уладальнікам абедзвюх юрыдычных асоб стаў расейскі топ-мэнэджар WG.

Дагэтуль супрацоўнікі менскага офіса WG распавядалі, што часткі каманды прапануюць застацца ў Беларусі і працаваць на «Лесту». Пры гэтым было незразумела, ці ідзе гаворка пра пераафармленне з адной юрыдычнай асобы на іншую і ліквідацыі ТАА «Гейм Стрым». З улікам гэтых навін можна меркаваць, што ліквідацыя ТАА «Гейм Стрым» цяпер не спатрэбіцца. Юрыдычная асоба можа знаходзіцца пад «Лестай», якая ў сваю чаргу страціла фармальную сувязь з WG.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках