Знішчана больш за 200 акупантаў: з'явілася відэа ўдараў УСУ па аэрадроме Мелітопаля
7- 7.07.2022, 12:57
- 23,294
Захопнікі не могуць акрыяць ад атакі дагэтуль.
Украінскія вайскоўцы працягваюць выбіваць ворага з часова акупаваных тэрыторый. У сетцы ўжо з'явілася відэа, на якім можна ўбачыць наступствы ўдараў УСУ па аэрадроме ў Мелітопалі.
Пра гэта паведаміў у твітэр Mark Krutov.
Кароткае відэа, якое дэманструе эфектыўную працу нашых вайскоўцаў, удалося зрабіць дзякуючы сэрвісу Planet.com. Кадры дэманструюць сітуацыю на аэрадроме Мелітопаля 2, 3 і 4 ліпеня. Нагадаем, што па ім УСУ ўдарылі 3 ліпеня.
Airfield in Melitopol, Zaporizhzhia, before and after Ukrainian strike on July 3rd. Imagery from July 2, 3 and 4th by https://t.co/jfQJ6wlxiH. Authorities claim "200 Russians killed, multiple fuel and ammo depots destroyed". True or not? Up to you to decide. pic.twitter.com/2VHJJF2VVe
— Mark Krutov (@kromark) July 6, 2022
На відэа можна ўбачыць спачатку цэлы аэрадром. Пасля гэтага з'яўляецца карцінка з ударам. Там ужо відаць густы чорны дым. А вось на апошнім кадры можна заўважыць, напрыклад, разбураны будынак з чырвоным дахам. Ён адразу ж кідаецца ў вочы, бо ў пачатку роліка стаіць цэлым.
Нагадаем, што пра страты ворага пасля ўдару па аэрадроме распавёў мэр Мелітопаля Іван Фёдараў. Падчас тэлемарафону ён адзначыў, што на яго тэрыторыі размяшчалася вайсковая база ворага. Таму зладжаная і эфектыўная праца ўкраінскіх вайскоўцаў дазволіла не толькі знішчыць больш за 200 акупантаў. Вядома, што яшчэ больш за 300 атрымалі раненні. Ён таксама дадаў, што пасля гэтага калабаранты ў Мелітопалі не вельмі ахвотна выходзяць на працу.