20 красавiка 2024, Субота, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: У РФ прымаюць закон пра спецыяльныя меры для ўтойвання страт ад вайны

Брытанская выведка: У РФ прымаюць закон пра спецыяльныя меры для ўтойвання страт ад вайны
ФОТА: EPA

Таксама ў Крамлі працягваюць пазбягаць варыянту абвяшчэння ўсеагульнай мабілізацыі.

Хоць расейскія войскі працягваюць абстрэльваць лінію фронту ў Данецкай вобласці Украіны, але акупанты не дабіліся значных поспехаў на гэтым кірунку і зараз, магчыма, перафармоўваюцца, сведчаць звесткі брытанскай выведкі.

«6 ліпеня 2022 года працягваўся моцны абстрэл лініі фронту ў Данецкай вобласці, але Расея не дасягнула значных поспехаў. Расейскія падраздзяленні, якія ўдзельнічалі ў заваёве на мінулым тыдні, цяпер, магчыма, перафармоўваюцца», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў выведцы паказваюць, што 5 ліпеня ў Дзярждуме РФ прайшло першае чытанне закону "Аб спецыяльных эканамічных мерах", які, як мяркуецца, з'яўляецца спробай Крамля ўвесці эканамічныя меры для падтрымкі баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны без афіцыйнага абвяшчэння дзяржаўнай мабілізацыі, што застаецца палітычна адчувальным.

"Гэта таксама дазваляе Расеі пазбегнуць прызнання таго, што яна ўцягнутая ў вайну або яе няздольнасці перамагчы ўкраінскія ўзброеныя сілы, якія былі ў меншасці", - адзначылі ў выведцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках