24 красавiка 2024, Серада, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураджэнец Беларусі Карнавухаў можа адправіцца ў войска Расеі

4
Ураджэнец Беларусі Карнавухаў можа адправіцца ў войска Расеі
ПАВЕЛ КАРНАВУХАЎ

Хакеіста падазраюць у набыцці ваеннага білета.

Паводле інфармацыі Telegram-канала SHOT, ураджэнец Беларусі 25-гадовы Павел Карнаухаў, які з'яўляецца нападнікам ЦСКА, можа паехаць служыць на Поўнач, як і галкіпер каманды Расні Іван Фядотаў. Паводле звестак канала, у праваахоўных органаў узніклі пытанні да ваеннага білета нападніка.

Падазраецца, што ў 2017 годзе Карнавухаў купіў ваенны білет праз знаёмага былога паліцэйскага Фарыта Самігуліна, якога затрымалі ў красавіку 2022 года за тое, што ён дапамагаў спартоўцам пазбегнуць службы ў войску. Самігулін, які жыў ва Уфе, дапамагаў футбалістам аднайменнага клуба і гульцам хакейнага «Салавата Юлаева» пазбегнуць войска. Аднак Карнавухаў гульцом уфімскай каманды не быў.

Мяркуецца, што ваенны білет каштаваў нападніку ЦСКА 37 тысяч расейскіх рублёў (на цяпер гэта 647 даляраў - заўв. Tribuna.com).

У чэрвені 2020-га ён перападпісаў кантракт з ЦСКА на тры гады. Хакеіст - уладальнік Кубка Гагарына і чэмпіён Расеі, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне-2022 з камандай Расеі.

Нагадаем, што Карнавухаў з'яўляецца ўраджэнцам Менска і выхаванцам сталічнага «Юнацтва».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках