19 красавiка 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан можа забараніць пастаўкі некаторых тавараў у Беларусь і РФ

15
Казахстан можа забараніць пастаўкі некаторых тавараў у Беларусь і РФ

Удар з таго боку, з якога не чакалі.

У Казахстане разглядаюць магчымасць увесці абмежаванні для некаторых паставак у Расею і Беларусь. Пад абмежаванні могуць патрапіць тавары з тых краін, якія ўвялі абмежаванні на пастаўкі на расейскі і беларускі рынкі. Мінфін Казахстана апублікаваў для грамадскага абмеркавання праект адпаведнага загада, на дакумент звярнула ўвагу выданне «Коммерсант». У Крамлі ўжо пракаментавалі магчымыя новаўвядзенні ад суседа з ЕАЭС.

Улады Казахстана могуць увесці новаўвядзенне, паводле якога не будуць завяраць электронныя рахункі-фактуры на грузы з таварамі, вырабленымі ў тых краінах, якія ўвялі забарону на іх экспарт у РФ і Беларусь. Без такіх дакументаў вываз тавараў з краіны будзе немагчымы. Гэтую прапанову Мінфін вынес на грамадскае абмеркаванне. Спіс тавараў, якія могуць патрапіць пад абмежаванні, не падаецца.

Казахстан, як відаць, асцерагаецца патрапляння пад санкцыі ЕЗ праз пастаўкі санкцыйных тавараў у Расею і Беларусь.

Нюанс у тым, што беларускія і расейскія бізнэсоўцы называлі Казахстан сярод асноўных краін для абыходу заходніх санкцый. Гэта тлумачылася найперш знаходжаннем трох краін у Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС). Казахстан таксама называўся экспэртамі сярод магчымых краін, праз якія можа ісці ў Беларусь і Расею паралельны імпарт.

Раней паведамлялася, што Казахстан зменіць назву сваёй нафты праз боязь, што яе могуць прыняць за расейскую.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках