Выведка Брытаніі апублікавала новую карту баявых дзеянняў ва Украіне
1- 6.07.2022, 18:27
- 10,516
Актуальная сітуацыя на фронце.
Вайсковая выведка Брытаніі склала новую карту баявых дзеянняў ва Украіне на сераду, 6 ліпеня.
Карту апублікавала Мінабароны Брытаніі ў Twitter.
Мяркуючы з карты, украінскія вайскоўцы атакуюць расейскіх акупантаў каля часова акупаванага Ізюма. Таксама ўкраінскія байцы паступова прасоўваюцца на Запарожскім кірунку.
Пры гэтым акупанты працягваюць спробы свайго наступу на Данбасе.