20 красавiка 2024, Субота, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія праграмы праслухоўваюць карыстальнікаў пры выключаным мікрафоне?

7
Якія праграмы праслухоўваюць карыстальнікаў пры выключаным мікрафоне?

Навукоўцы прааналізавалі 223 праграмы для відэаканферэнцый.

Дацэнт кафедры электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі Універсітэта Вісконсін-Мэдысан і аўтар даследавання Касем Фаваз заявіў, што феномен праслухоўвання з выключаным мікрафонам распаўсюджаны сярод шматлікіх дадаткаў відэасувязі на платформах iOS, Android, Windows і Mac.

«У пераважнай большасці выпадкаў, калі вы адключаеце запіс, гэтыя дадаткі не адмаўляюцца ад доступу да мікрафона. Гэта праблема. Калі вы адключаныя, вы не чакаеце, што гэтыя дадаткі будуць збіраць звесткі», - заявіў Фаваз.

Навукоўцы прааналізавалі 223 праграмы для відэаканферэнцый, сярод якіх Zoom, Slack, MS Teams / Skype, Google Meet, Cisco Webex, BlueJeans, WhereBy, GoToMeeting, Jitsi Meet, Discord і іншыя.

Высветлілася, што ўсе пратэставаныя дадаткі час ад часу збіраюць неапрацаваныя аўдыёзвесткі нават пры адключэнні мікрафона.

Некаторыя праграмы збіраюць інфармацыю і дастаўляюць звесткі на свой сервер з аднолькавай хуткасцю, незалежна ад таго, адключаны мікрафон ці не.

Аўтары даследавання таксама змаглі вызначыць тып дзеянняў карыстальнікаў, якія яны выконваюць у фонавым рэжыме, на аснове аўдыёзвестак, сабраных праграмамі пры выключаным мікрафоне.

Іншымі словамі, праз гук, які збіраюць праграмы нават з выключаным мікрафонам, можна вызначыць, што робяць карыстальнікі. Напрыклад, гатуюць ежу, ядуць, слухаюць музыку, набіраюць тэкст ці прыбіраюць памяшканне.

Каманда змагла вызначыць фонавую актыўнасць на аснове гэтых гукаў з сярэдняй дакладнасцю 82 адсоткі.

«Камеру можна выключыць ці нават пакласці на яе руку, і што б вы ні рабілі, вас ніхто не ўбачыць. Але, відавочна, што гэта не працуе ў выпадку з мікрафонам», - кажа экспэрт у галіне канфідэнцыйнасці ў інтэрнэце.

Адключыць мікрафон на ўзроўні апаратнага забеспячэння можна ў наладах прылады. Але гэта патрабуе выканання некалькіх дзеянняў і займае час.

Даследнікі мяркуюць, што развязаць праблему можна з дапамогай "лёгкадаступных праграмных перамыкальнікаў" ці нават апаратных перамыкальнікаў, якія дазволяць карыстальнікам уручную ўключаць і адключаць свае мікрафоны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках