26 красавiка 2024, Пятніца, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кошт асобных тавараў вырас нашмат больш, чым інфляцыя ў краіне»

8
«Кошт асобных тавараў вырас нашмат больш, чым інфляцыя ў краіне»

Двухсотграмовая ўпакоўка маянэзу падаражэла на 45,8%, а замарожанае крабавае мяса - на 24%.

Апошнія звесткі аб росце коштаў у статыстыцы ёсць за травень, агулам яны павялічыліся да снежня мінулага года амаль на 12% (хоць у гадавым вылічэнні інфляцыя склала 17%). Але гэта абагульненая інфармацыя, а што адбываецца з коштамі пэўных прадуктаў? Журналісты zerkalo.io параўналі чэкі з дзвюх крам за снежань мінулага года і пачатак ліпеня на аднолькавыя прадукты адных і тых жа вытворцаў. Выяўляецца, кошт асобных тавараў вырас нашмат больш, чым інфляцыя ў краіне. Пры гэтым некаторыя вытворцы паменшылі аб'ём упаковак.

Flourish logoA Flourish chart

Параўноўваючы кошты прадуктаў у крамах за снежань мінулага года і пачатак ліпеня гэтага ў дзвюх гандлёвых сетках, мы заўважылі, што некаторыя вытворцы паменшылі памер пакавання з расфасаванай прадукцыяй. Напрыклад, у снежаньскім чэку аднаго з нашых чытачоў быў біяёгурт «Актывія» з трускалкамі, яблыкамі і пітахаей. Але там не пазначана, ці быў ён з цукрам ці без. У канцы снежня ён каштаваў 1,15 рубля. Цяпер у продажы ёсць такі ж без цукру коштам 1,59 (гэта значыць, на 38% даражэй). Але калі тады памер упакоўкі быў 150 грам, то цяпер усяго 130. З цукрам у той жа краме ёсць біяёгурт з клубнічным смакам за 1,19 рубля, але зноў у слоічку 130 грам.

Двухсотграмовая ўпакоўка маянэзу падаражэла на 45,8%, а замарожанае крабавае мяса - на 24%.

Тазасцегнавая частка свініны павялічылася ў кошце на 16%. Паўфабрыкат «Свініна па-беларуску» падаражэў на 10%. Паўфабрыкат «Каўбаса па-сялянску» вырас у кошце на 22,7%. Сасіскі «Добры Апік» падаражэлі ўсяго на 6,5%.

Сыр «Сваля» ва ўпакоўцы 250 грам у снежні каштаваў 7,87 рубля. Цяпер яго кошт павялічыўся да 9,09 (розніца на 15,5%), а ўпакоўка паменшылася да 210 грам.

Больш за ўсё ў нашым чэку падаражэла мука. У параўнанні са снежнем два кілаграмы пшанічнай мукі «Мукамол» падаражэлі на 60%. А нерафінаваны сланечнікавы алей «Залатая семечка» каштавацьме на 27,7% даражэй.

Замарожаная кветкавая капуста, якая прадаецца на вагу, падаражэла на 55%. А вось расфасаваная замарожаная гародніна з Польшчы, якую заўсёды можна было знайсці ў гэтых гандлёвых сетках, знікла з продажу.

Банан за гэты час вырас у кошце на 14%. Бабруйскі зефір у снежні каштаваў 2,79 рубля, цяпер такая ж упакоўка абыдзецца на 20 капеек даражэй.

Некаторыя прадукты, наадварот патаннелі. Так, курыныя яйкі зменшыліся ў кошце з 3,3 рубля да 3,16. Авакада ў снежні каштаваў 8,99 рубля, а цяпер 7,19. Белакачанная капуста таксама патаннела: з 1,99 да 1,19 рубля.

Агулам чэк з такім наборам прадуктаў падаражэў у пачатку ліпеня ў параўнанні са снежнем мінулага года на 14,5%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках