29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Статкевіч напісаў заяву аб адзіночным утрыманні ў калоніі

11
Мікола Статкевіч напісаў заяву аб адзіночным утрыманні ў калоніі
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Палітвязень баіцца правакацый з боку рэжыму.

Лідар беларускай апазіцыі, палітвязень Мікола Статкевіч, этапаваны нядаўна ў папраўчую калонію №13 у Глыбокім, напісаў заяву на адзіночнае ўтрыманне. Акрамя таго, у першы ж дзень ягонага знаходжання ў калоніі яго паставілі на ўлік як «схільнага да экстрэмізму». Пра гэта распавяла ў інтэрвію «Радыё Рацыя» ягоная жонка Марына Адамовіч.

Са слоў жонкі палітвязня, Мікола Статкевіч напісаў заяву аб адзіночным утрыманні праз некалькі небяспек.

«У сувязі з пагрозамі ад адміністрацыі і супрацоўнікаў. Гэта дастаткова звычайны падыход, бо ён мае ўжо вялікі жыццёвы досвед таго, што з ім выпадковыя людзі ніколі не сядзяць, а таксама што наяўнасць гэтых «выпадковых людзей» стварае не толькі пагрозу (бо гэтыя людзі знаходзяцца пад поўным кантролем адміністрацыі), але яны яшчэ пішуць заявы аб тым, што Мікалай прызнаваўся ім у нейкіх там злачынствах.

У апошнім лісце, дарэчы, ён узгадаў, што адзіны з яго мінулых сукамернікаў напісаў заяву, што Мікалай прызнаўся яму, што нібыта арганізаваў нейкае злачынства. Мікалай зрабіў вельмі цяжкі выбар», - распавяла яна.

Гаворачы аб умовах утрымання мужа, Марына Адамовіч патлумачыла, што ў калоніі Мікалая Статкевіча чакае «асаблівы рэжым», які прадугледжвае для зняволенага «камернае ўтрыманне».

Яна таксама расказала, што ў калоніі яе мужу выдалі паласатую робу. Да гэтага палітвязень паставіўся з гумарам.

«І яшчэ адна асаблівасць калоніі асаблівага рэжыму, да якой Мікалай паставіўся з характэрным яму гумарам, - гэта паласатая адзежа. Такая, якая ў нас выклікае асацыяцыі з дзіцячымі мультфільмамі», - дадала Марына Адамовіч.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках