25 красавiка 2024, Чацвер, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт і верталёт кума Пуціна перадалі на патрэбы УСУ

3
Самалёт і верталёт кума Пуціна перадалі на патрэбы УСУ

Раней імі карысталася сям'я Віктара Медзведчука.

Як гавораць у Нацпаліцыі, у рамках крымінальнай справы былі канфіскаваныя верталёт і самалёт, якія раней выкарыстоўвала сям'я скандальнага Віктара Медзведчука.

Верталёт і самалёт, які належыць сямейству скандальнага палітыка Віктара Медзведчука (па сумяшчальніцтве - кума расейскага дыктатара Пуціна), украінскія паліцыянты перадалі для патрэб украінскага войска. Пра гэта паведамляецца на Facebook-старонцы Нацыянальнай паліцыі Украіны

Як кажуць копы, у рамках крымінальнай справы паводле часткі 2 артыкула 28 і часткі 2 артыкула 364 (злоўжыванне ўладай або службовым становішчам) і часткі 3 артыкула 191 (прысваенне, растрата маёмасці або завалоданне ёй шляхам злоўжывання службовым становішчам), КК Украіны, былі канфіскаваныя верталёт і самалёт, якія раней выкарыстоўвала сям'я Віктара Медзведчука.

Спачатку на хадайніцтва з Офіса генпракурора на адабраную маёмасць быў накладзены арышт. Цяпер вышэйпаказаная маёмасць перададзеная для патрэб УСУ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках