25 красавiка 2024, Чацвер, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У судзе над Кацярынай Андрэевай абвешчаны перапынак на тыдзень

3
У судзе над Кацярынай Андрэевай абвешчаны перапынак на тыдзень
КАЦЯРЫНА АНДРЭЕВА

Чаму ўзятая такая паўза - невядома.

У працэсе над журналісткай «Белсату» Кацярынай Андрэевай абвешчаны перапынак да 13 ліпеня. Пра гэта паведаміў у Facebook яе муж Ігар Ільяш.

«Чаму была ўзятая такая паўза - невядома», - адзначыў ён.

Сам суд праходзіць у закрытым рэжыме.

4 ліпеня ў Гомельскім абласным судзе пачаўся працэс паводле новай крымінальнай справы супраць журналісткі Кацярыны Андрэевай.

Яе разам з журналісткай Дар'яй Чульцовай затрымалі 15 лістапада 2020 года за стрым, падчас якога паказалі жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэнне сілавікамі народнага мемарыяла на плошчы Перамен.

Свой тэрмін Кацярына адбывала ў папраўчай калоніі №4 у Гомелі, ён павінен быў скончыцца 5 верасня 2022 года. Але 10 лютага Кацярыну раптам этапавалі ў гомельскае СІЗА. Цягам 55 дзён сваякі не ведалі, у якім статуце яе трымаюць і ў рамках якой справы.

7 красавіка сям'і палітзняволенай стала вядома, што Кацярыне выставілі абвінавачанне паводле ч.1 арт.356 Крымінальнага кодэкса («Здрада дзяржаве»). Паводле гэтага артыкула ёй пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Што канкрэтна інкрымінуецца журналістцы і на аснове якіх падзеяў узнікла абвінавачанне - невядома. На справу быў накладзены грыф сакрэтнасці. Адвакат Кацярыны застаецца пад строгай падпіскай аб невыдаванні і ніякіх абставін не можа расказаць нават сваякам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках