24 красавiка 2024, Серада, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўніца МЗС Аўстрыі, якая танчыла з Пуціным, пакінула краіну

19
Экс-кіраўніца МЗС Аўстрыі, якая танчыла з Пуціным, пакінула краіну
КАРЫН КНАЙСЛЬ

Раней яна перастала быць чальцом рады дырэктараў кампаніі «Раснафта».

Былы аўстрыйскі міністр замежных спраў Карын Кнайсль, якая танцавала з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным на сваім вяселлі, эмігравала з Аўстрыі праз «смяротныя пагрозы», якія паступалі ёй. Аб гэтым паведаміла ў аўторак, 5 ліпеня, амерыканская газета The Washington Post (WP).

Куды менавіта яна пераехала, Кнайсль не ўдакладніла. З рэпарцёрам WP яна размаўляла з дапамогай тэкставых паведамленняў у сэрвісе WhatsApp. Экс-кіраўніца МЗС Аўстрыі заявіла журналісту, што «не дае інтэрв'ю», а таксама адмовілася каментаваць справу Эгіста Ота, заявіўшы, што «ніколі не чула» пра яго, піша «Нямецкая хваля».

Ота кіраваў агентамі пад прыкрыццём у аўстрыйскай службе ўнутранай бяспекі, яго падазраюць у продажы Расеі дзяржаўных сакрэтаў, а таксама ў перадачы інфармацыі аб меркаваных ворагах Крамля на Захадзе, паведаміла WP са спасылкай на еўрапейскіх чыноўнікаў у галіне бяспекі і дакументы аўстрыйскага расследавання.

Адстаўка з пасады чальца рады дырэктараў «Раснафты»

Карын Кнайсль 20 траўня падала заяву аб адстаўцы з пасады чальца рады дырэктараў расейскай кампаніі «Раснафта». У гэтай радзе яна знаходзілася цягам аднаго года. У Аўстрыі яе крытыкавалі за тое, што яна прадаўжала працаваць у расейскім дзяржканцэрне, нягледзячы на агрэсію РФ супраць Украіны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках