19 красавiка 2024, Пятніца, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Імёнамі такіх герояў будуць названы вуліцы беларускіх гарадоў»

3
«Імёнамі такіх герояў будуць названы вуліцы беларускіх гарадоў»

Недарма кажуць, што менавіта тыя, хто зараз ваююць за Украіну, могуць перафарматаваць палітычнае поле Беларусi.

Загінуў камандзір «Волата» Брэст. Гэта мужык з вялікай барадой, якога вы дакладка бачылі. Гэта ён чытаў прысягу, якая разышлася шматмільённымі праглядамі нават на украінскім інтэрнэце. Увогуле тая хваля зрабіла для адносінаў украінцаў да беларусаў значна больш, чым усе палітыкі разам узятыя, пiша Telegram-канал «Нiк i Майк».

Недарма кажуць, што менавіта тыя, хто зараз ваююць за Украіну, могуць перафарматаваць у тым ліку і палітычнае поле. Беларускай палітыцы не хапае дзеянняў, а такія хлопцы, як Брэст, менавіта дзейнічаюць. І зразумела, чаму ўлада так апантана вымагаецца прынізіць і абразіць кожнага з тых, кто трымае зброю ва Украіне.

Але мы даўно ведаем, дзе дабро, а дзе суцэльнае зло. Ксёндз Барок лёгка адказвае на гэтае пытанне нават у межах Бібліі: здабываць свабоду можна нават са зброяй у руках. Бо свабода – гэта адна з найгалоўнейшых здабыткаў чалавека.

Барада рабіла Брэста вельмі дасведчанным, але яму было ўсяго 28 гадоў. У інтэрвью на пачатку вайны Брэст сказаў рэч, ад якой было трошкі не па сабе, але па іншаму на вайне нельга: «Мой самы цяжкі бой – гэта той, у якім загіну». І ён загінуў. Але гэта быў вялікі бой. Шмат танкаў былі падбітыя – па дадазеных Ахмета, гаворка пра 3-4 танкі. Але іх было значна больш.

Апошняе, што было сказана ў рацыю: «На нас едзе наступны танк».

Брэст, зямля пухам! Імёнамі такіх герояў будуць названы вуліцы беларускіх гарадоў.

Жадаем усім беларусам, якія рызыкуюць зараз жыццём ва Ўкраіне, баронячы годнасць і свабоду, незалежна ад падраздзялення вяртацца дадому жывымі.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках