25 красавiка 2024, Чацвер, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі даляр ірвануў уверх

5
У Беларусі даляр ірвануў уверх

А расейскі рубель упаў амаль на 7%.

Сёння даляр прадаўжае тыдзень росту. У мінулую сераду было 2,52. Цяпер ужо 2,7. Паралельна таннее расейскі рубель. У самой Маскве фіксуюць рост даляра да травеньскіх паказчыкаў, піша onliner.by.

З раніцы на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы даляр падаражэў на 3,96 капейкі, падняўшыся да 2,7050 беларускага рубля.

Еўра стаў даражэйшым на 4,33 капейкі, ён прадаецца за 2,7872 беларускага рубля.

Расейскі рубель патаннеў адразу на 31,32 капейкі, да 4,3501 беларускага рубля за сотню.

У аўторак даляр падаражэў на 4,22 капейкі - да 2,6649 беларускага рубля. Еўра дадаў 1,31 капейкі і прадаваўся па 2,7438 беларускага рубля. Расейскі рубель патаннеў на 9,65 капейкі - сотня каштавала 4,6633 беларускага рубля.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках