28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўладальнік трэнажоркі збіў працоўнага і запісаў з ім «пакаяльнае» відэа

16
У Менску ўладальнік трэнажоркі збіў працоўнага і запісаў з ім «пакаяльнае» відэа

Бізнэсовец знайшоў прапажу дзвюх гантэляў.

У Менску 27-гадовы ўладальнік спартзалы абвінавачваецца ў наўмысным прычыненні цялесных пашкоджанняў свайму рабочаму, паведамляе Следчы камітэт.

У красавіку 2022 года абвінавачаны знайшоў прапажу дзвюх гантэляў вагой 9 і 10 кілаграм. Мужчына надумаў разабрацца ў сітуацыі без міліцыі. Высветлілася, што 38-гадовы рабочы скраў спортінвентар і здаў яго ў пункт прыёму металалому.

Заснавальнік паведаміў аб крадзяжы прарабу. Мужчына папрасіў прабачэння за свайго работніка, выкупіў скрадзены інвентар і вярнуў уладальніку. Аднак 27-гадоваму менчуку гэтага падалося недастаткова, і ён надумаў пагаварыць з віноўнікам сітуацыі асабіста. З дапамогай агульных знаёмых даведаўся пра яго месцазнаходжанне і ў кампаніі двух сяброў паехаў да яго.

Мужчыны сустрэліся ў падземным пераходзе. Убачыўшы ўладальніка залы працоўны стаў уцякаць, але не змог. Бізнэсовец яго здагнаў і нанёс не менш за сем удараў па розных частках цела, у тым ліку ў галаву, а затым прывёз рабочага ў тую самую трэнажорную залу. У прысутнасці сваіх знаёмых, ён зноў збіў пацярпелага, прымусіў яго стаць на калені і папрасіць прабачэння на відэа за ўчынены крадзеж.

Усяго абвінавачаны нанёс не менш як 17 удараў. З высновы экспэртаў, пацярпеламу нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Праз некалькі дзён гаспадара трэнажоркі затрымалі. Падчас вобшуку ў яго знайшлі марыхуану. Мужчыну выставілі абвінавачанне паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

ч.2 арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, учыненыя ў дачыненні да выкрадзенага чалавека, заложніка спосабам, які носіць характар пакуты і катавання, з карыслівых і хуліганскіх памкненняў - да 10 гадоў пазбаўлення волі);

ч.1 арт. 328 (незаконнае без мэты збыту набыццё і захоўванне наркатычных сродкаў - да пяці гадоў пазбаўлення волі).

Крымінальная справа накіраваная пракурору для перадачы ў суд.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках