25 красавiка 2024, Чацвер, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі прадаўжае гандляваць з ЕЗ

8
Рэжым Лукашэнкі прадаўжае гандляваць з ЕЗ

Заходнія краіны ўсё яшчэ вядуць бізнэс з суўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны.

Пасля пачатку дзеяння санкцый гандаль з Еўразвязам знізіўся, але яго аб'ёмы ўсё яшчэ пераўзыходзяць пазамінулы год.

За пяць месяцаў 2022 года беларускі таварны экспарт у Еўразвяз скараціўся на 21 адсотак у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Агульнае тавараабарачэнне склала 4,697 млрд даляраў у эквіваленце - яно скарацілаўся на 25% у даляравым вылічэнні, сведчаць звесткі Белстата, піша thinktanks.by.

Аднак варта ўлічваць, што мінулы год быў пікавым у беларускім замежным гандлі. Тавараабарачэнне з ЕЗ тады вырасла больш як на 40 адсоткаў, а экспарт туды за студзень-травень вырас удвая. Таму прасяданне ўсяго на 20% азначае, што гандаль застаецца больш інтэнсіўным, чым быў пазалетась.

Адзначым, што ў студзені-траўні 2021-га тавараабарачэнне ЕЗ і Беларусі вырасла да ўзроўню папярэдняга года. Такім чынам, у 2022-м памеры беларускіх паставак у Еўразвяз усё яшчэ вышэйшыя за ўзровень 2020 года.

Імпарт знізіўся больш значна - 30,8%, да 1 793,1 млн даляраў. Сальда для РБ было са знакам плюс (1 млрд даляраў), улічваючы, што многія меры з боку развітых эканомік білі менавіта ў імпарце.

У той час як гандлёва-эканамічныя стасункі Беларусі і ЕЗ скарачаюцца, гандаль з Расеяй дэманструе рост. За пяць месяцаў 2022 года тавараабарачэнне РБ і РФ склала 16.084.6 млн даляраў (10,4% да ўзроўню мінулага года).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках