19 красавiка 2024, Пятніца, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея спыніла транзіт нафты з Казахстана ў Еўропу

17
Расея спыніла транзіт нафты з Казахстана ў Еўропу

Закрыты важны экспартны тэрмінал.

Расейскі суд закрыў важны тэрмінал для экспарту нафты з Казахстана ў Еўропу.

Аб гэтым піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на "Інтэрфакс".

"Каспійскі трубаправодны кансорцыум" (КТК) паводле пастановы Прыморскага раённага суда Наварасейска прыпыніць дзейнасць марскога тэрмінала на 30 дзён.

Прычынай такой пастановы сталі парушэнні, нібы выяўленых Растранснаглядам падчас ацэнкі тэхнічнага стану небяспечных вытворчых аб'ектаў і захавання экалагічных патрабаванняў пры іх эксплуатацыі.

КТК - асноўны экспартны маршрут для казахстанскай нафты, на яе прыпадае больш як 80 адсоткаў ад аб'ёмаў, што прапампоўваюцца па трубаправодзе. Магутнасць трубаправода - 67 млн тон нафты за год.

Казахстан мае вялікія запасы нафты, але не мае выхаду да мора, акрамя Каспійскага. Нафта экспартуецца з Казахстана праз тэрмінал у Наварасейску на Чорным моры.

Як вядома, нядаўна паміж Расеяй і Казахстанам узніклі супярэчнасці праз вайну ва Украіне. Казахскі прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што наўрад ці прызнае незалежнасць так званых "ДНР" і "ЛНР".

Нагадаем, Украіна заклікала дзяржавы Каспійскага рэгіёну прыкласці максімальныя намаганні, каб прымусіць РФ прытрымлівацца сваіх міжнародна-прававых абавязанняў, сярод іншага Канвенцыі аб прававым статусе Каспійскага мора.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках