20 красавiка 2024, Субота, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчанка спытала ў розных ведамстваў, што рабіць з пратэрмінаванымі лекамі: адказ здзівіў

10
Гамяльчанка спытала ў розных ведамстваў, што рабіць з пратэрмінаванымі лекамі: адказ здзівіў

Усё не так проста.

Жыхарка Гомеля пацікавілася спачатку ў прадпрыемства «Фармацыя», а потым у Мінпрыроды, як правільна ўтылізаваць прэпараты са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Там ёй далі розныя адказы: у адным выпадку выявілася, што схема ўтылізацыі пакуль яшчэ не распрацаваная, піша тэлеграм-канал «Штодзень Гомель».

Гамяльчанка Ларыса Шчыракова звярнулася ў Мінпрыроды з пытаннем аб тым, як правільна ўтылізаваць медпрэпараты, у якіх скончыўся тэрмін прыдатнасці. Адказ прыйшоў чаканы: зборам пратэрмінаваных лекаў павінны займацца медустановы. Але на практыцы выявілася, што схема збору такіх прэпаратаў яшчэ толькі распрацоўваецца.

- Схема горада Гомеля цяпер знаходзіцца ў стадыі ўдакладнення, - паведамляецца ў адказе Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і экалогіі.

У пачатку мінулага месяца Ларыса Шчыракова звярнулася на прадпрыемства «Фармацыя», каб удакладніць пытанне аб перапрацоўцы саміх медыкаментаў і іх неэкалагічнай упакоўкі.

Там гамяльчанцы адказалі, што ўпаковачны кардон можна здаць у Гомельскі райжылкамгас. А што да лекаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці, то іх давядзецца везці ў Менск і здаваць на камунальнае прадпрыемства «Экарэс».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках