25 красавiка 2024, Чацвер, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым патрапіў у «газавую пастку» праз курс расейскага рубля

1
Рэжым патрапіў у «газавую пастку» праз курс расейскага рубля

За пралікі рэжыму ўжо плацяць прамспажыўцы.

Кошты прыроднага газу і электраэнэргіі для прамысловых спажыўцоў у Беларусі ўстаноўленыя зыходзячы з курсу беларускага рубля да расейскага, прадугледжаная іх індэксацыя з улікам курсу апошняга, піша газета "Беларусы і рынак".

Кошт газу для Беларусі ў 2022 годзе быў вызначаны як 128,52 даляра за тысячу кубаметраў. Таксама ў далярах намінаваная гандлёвая надбаўка "Газпрам трансгаз Беларусь", з улікам якой газ прадаецца беларускім аптовым спажыўцам. Аднак пасля ўвядзення заходніх санкцый і высокай валацільнасці на валютным рынку бакі пастанавілі перайсці ў разліках за газ на расейскі рубель. Гэта значыць, быў устаноўлены фіксаваны кошт расейскімі рублямі да канца 2022 года.

Для згладжвання курсавых ваганняў пры разліку кошту для спажыўцоў выкарыстоўваецца канкрэтны курс – 75 расейскіх рублёў за даляр.

Аднак нацыянальная валюта РФ стала ўмацоўвацца, дасягнуўшы да сярэдзіны чэрвеня суадносінаў 55 расейскіх рублёў за даляр. Для гэтага былі задзейнічаныя адміністрацыйныя захады. У гэты час беларускі рубель моцна дэвальваваўся да расейскага рубля, былі ўстаноўленыя гістарычныя максімумы (4,9 беларускага рубля за 100 расейскіх). Такі расклад павялічыў газавыя выдаткі для беларускіх спажыўцоў.

Ураду давялося карэктаваць падыходы ўстанаўлення коштаў газу для прамспажыўцоў. Пастановы распаўсюджваюць сваё дзеянне толькі на ўзаемаадносіны паміж юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі і не датычацца насельніцтва.

Улады хацелі ў другім паўгоддзі павысіць тарыфы на некаторыя паслугі ЖКГ, але раздумаліся пасля вывучэння рэальных прыбыткаў людзей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках