23 красавiка 2024, aўторак, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РНБА спрагназавалі змену ўлады ў РФ і расказалі пра пераемніка Пуціна

8
У РНБА спрагназавалі змену ўлады ў РФ і расказалі пра пераемніка Пуціна

Як зменіцца сітуацыя пасля «сыходу» кіраўніка Крамля?

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў пракаментаваў верагодную змену ўлады ў РФ.

Як падкрэсліў ён у эфіры Апостраф TV, сыход прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна не зменіць сітуацыю на карысць Украіны.

«Гэта памылка, што калі не будзе Пуціна, то будуць змены на карысць нашай краіны», – кажа суразмоўца.

Ён звярнуў увагу на тое, што ў кіраўніцтве Расеі застанецца шмат паслядоўнікаў цяперашняга гаспадара Крамля.

«Там такіх "пуціных" вельмі шмат. Там такіх сотні. 85 чалавек, якія цяпер кіруюць РФ, любы можа быць "пуціным", акрамя невялікай колькасці людзей. Гэта сем чалавек так бы мовіць "ліберальнага кшталту"», – дадаў Данілаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках