25 красавiка 2024, Чацвер, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне Крымскага моста: Што будзе знішчана першым

5
Падзенне Крымскага моста: Што будзе знішчана першым

Эксперт патлумачыў, з чаго УСУ варта пачаць разбурэнне эстакады.

Экс-намеснік міністра ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асобаў Георгій Тука ацаніў шанцы таго, што абаронцы Украіны змогуць ударыць па Крымскім мосце з заходняй зброі, якая ўжо знаходзіцца на ўзбраенні УСУ.

Паводле ягоных словаў, тэарэтычна пагроза для Крымскага моста існуе.

"Ці ёсць пагроза? Тэарэтычна ёсць, але практычна, на жаль, я такой пагрозы пакуль не бачу. Хацелася б, але…" – сказаў Тука ў інтэрв'ю выданню Obozrevatel.

Вучэнні акупантаў у абароне эстакады, якія праводзіць краіна-агрэсарка, былы намеснік міністра назваў "чарговай прапагандысцкай штукай, каб з нянавісцю да Украіны мабілізаваць сваё насельніцтва".

"Я не ведаю, ці ставіцца ваенным кіраўніцтвам Украіны такая задача – знішчыць Крымскі мост. Але нават калі не знішчыць, а нанесці адчувальную шкоду гэтаму збудаванню, то пачынаць, з майго гледзішча, трэба са знішчэння сістэмы СПА, якая створаная вакол гэтага моста", – дадаў Георгій Тука.

Нагадаем, расейскія акупанты так баяцца ўдару з боку Узброеных сілаў Украіны, што значна ўзмацнілі супрацьракетную абарону Крымскага моста. У сеціве з'явіліся кадры, на якіх бачныя каля важнай для РФ пераправы пірамідальныя адбівальнікі, якія выкарыстоўваюць для адводу ракетаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках