26 красавiка 2024, Пятніца, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню ў гісторыі ўкраінка атрымала самую прэстыжную ўзнагароду ў матэматыцы

4
Упершыню ў гісторыі ўкраінка атрымала самую прэстыжную ўзнагароду ў матэматыцы
МАРЫНА ВЯЗОЎСКАЯ

Марына Вязоўская стала другой жанчынай у свеце, якая атрымала Філдсаўскую прэмію.

Украінка Марына Вязоўская ўганаравалася самай прэстыжнай узнагароды ў матэматыцы. Яна стала першай грамадзянкай Украіны і другой жанчынай у гісторыі, хто атрымаў Філдсаўскую прэмію.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міжнароднага матэматычнага звязу.

"За доказ таго, што кратка Е8 забяспечвае самую шчыльную ўпакоўку аднолькавых сфер у 8 вымярэннях і за далейшы ўнёсак у звязаныя экстрэмальныя задачы і праблемы інтэрпаляцыі ў аналізе Фур'е", – гаворыцца ў паведамленні.

Вязоўская атрымала ў кіеўскім універсітэце ступень бакалаўра матэматыкі, а ступень магістра - у Нямеччыне. Яна працуе ў федэральнай політэхнічнай школе ў Лазане, Швайцарыя.

Таксама сёлета ўзнагароду атрымалі француз Уга Дзюмініль-Капен, брытанец Джэймс Мэйнард і навуковец з Паўднёвай Карэі Джун Ха.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках