29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Заходнія кампаніі не вернуцца ў РФ пасля заканчэння вайны супраць Украіны

6
FT: Заходнія кампаніі не вернуцца ў РФ пасля заканчэння вайны супраць Украіны

Гэта невыгадна.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц назваў «неймаверным» вяртанне да нармальных стасункаў з «агрэсіўнай, імперыялістычнай Расеяй Уладзіміра Пуціна». Іншымі словамі, без змены рэжыму ў РФ не будзе і вяртання нямецка-расейскага партнёрства.

А што скажа свет бізнэсу? Што заходнія прыватныя кампаніі, якія працавалі на расійскім рынку да пачатку ўварвання ва Украіну, зробяць, як толькі вайна скончыцца? Пра гэта піша Financial Times (пераклад - zn.ua), прапаноўваючы разгледзець гіпатэтычны сцэнар.

«Уявіце, што вы кіруеце кампаніяй, даходы якой раслі на 5-10% штогод. Раней на Расею прыпадала 5% даходу. Уварванне Уладзіміра Пуціна скончылася пагадненнем, дамовіцца аб якім дапамаглі ЗША і ЕЗ і якое дало гарантыі бяспекі Украіне. Пуцін захапіў Данбас, наземную камунікацыю з Крымам і застаўся ва ўладзе. Ён найбольш аўтарытарны з усіх расейскіх аўтарытарыстаў. Ваша кампанія прыпыніла дзейнасць у Расеі, калі вайна пачалася. Ці запусціце вы расейскі бізнес зараз?» – піша выданне.

Некаторыя скажуць, што максімізацыя акцыянернага кошту, а значыць максімізацыя даходаў - гэта адзіная мэта кампаніі. А значыць аднаўленне бізнэсу ў Расеі абавязковае. Гэта адзіная пастанова, якая цалкам адпавядае мандату, якім акцыянеры надзялілі раду ўправы. Для паслядоўнікаў амерыканскага эканаміста Мілтана Фрыдмэна гэта можа здацца пераканаўчым і адназначным аргументам. Але гэта не так. Нават калі пагадзіцца з поглядамі Фрыдмэна аб тым, што максімізацыя акцыянернага кошту - гэта адзіная мэта кампаній, тады застаецца адкрытым наступнае пытанне: максімізацыя кошту ў межах якога часовага гарызонту? Калі гаворка ідзе пра шэсць месяцаў, аднаўленне расейскага бізнэсу можа мець сэнс. Але калі гэта 10 гадоў, тады сітуацыя становіцца больш складанай з-за ESG (экалагічнае, сацыяльнае і карпаратыўнае кіраванне).

Як разабрацца з патэнцыйна дрэннай рэкламай і лабіяваннем з боку канкурэнтаў, чый карпаратыўны след менш праблематычны? Як разабрацца са шквалам крытыкі ў сацыяльных сетках? Як прыцягнуць новае пакаленне таленавітых працаўнікоў і якая частка цяперашніх працаўнікоў сыдзець з вашай кампаніі пры першай жа магчымасці? Хто са страхавальнікаў у часы ESG захоча і зможа весці з вамі справы? Банкі дадуць вам неабходнае фінансаванне? Які інвестыцыйны фонд захоча купіць бонды і акцыі вашай кампаніі? Як заплямленая рэпутацыя ў сферы сацыяльнай адказнасці паўплывае на даходы за межамі Расеі? Наколькі вялікай будзе шкода для вашага брэнда?

Страты праз адмовы пачынаць расейскі бізнэс можна кампенсаваць за год, калі штогадовы рост кампаніі на глабальным узроўні складае 5-10%, а на Расеію прыпадала 5% гадавых даходаў. Навошта рызыкаваць стратамі, якія ў разы перавышаюць расейскія даходы, і абмяжоўваць свае доўгатэрміновыя перспектывы росту? Ніхто не будзе гэтага рабіць.

На Расею прыпадае менш за 10% ад даходаў пераважнай большасці замежных кампаній, якія былі актыўныя на рынку краіны да вайны. А значыць, гэта эквівалент іх нармальнага глабальнага росту за год ці два. Таму цалкам заканамерна можна меркаваць, што без змены рэжыму ў Маскве пераважная большасць заходніх кампаній не вернуцца ў Расею, калі вайна супраць Украіны скончыцца. І не важна, будуць заходнія палітычныя эканамічныя санкцыі скасаваныя ці не. Пуцінская Расея стане краінай-парыяй. Уладзімір Пуцін стане самай вялікай выпадковай ахвярай ESG. І калі так, тады Мілтан Фрыдмэн быў бы задаволены.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках