16 красавiка 2024, aўторак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі плануюць увесці абавязковую вайсковую службу

11
У Латвіі плануюць увесці абавязковую вайсковую службу

Абавязковая вайсковая служба будзе ўкараняцца паэтапна.

У Мінабароны Латвіі заявілі аб намерах увесці ў краіне агульную вайковую службу і склалі план укаранення новаўвядзенняў.

Пра гэта заявіў міністр абароны Латвіі Артыс Пабрыкс, паведамляе LETA.

Са слоў чыноўніка, абавязковая вайсковая служба будзе ўкараняцца паэтапна на працягу пяці гадоў. Ужо з пачатку 2023 года мусіць пачацца першая фаза, падчас якой набор будзе добраахвотным.

Ён дадаў, што прызыў будзе праходзіць два разы на год - першага студзеня і першага ліпеня. Будзе даступна чатыры варыянты службы: агульная вайсковая служба; служба ў нацыянальнай гвардыі 20 дзён на годзе на працягу пяці гадоў; курс камандзіра падраздзялення ва ўніверсітэце; альтэрнатыўная вайсковая служба. Служба будзе доўжыцца 11 месяцаў.

Пры гэтым пад абавязковы набор будуць ьрапляць мужчыны ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. Жанчыны змогуць служыць добраахвотна.

Дзяржава будзе кампенсаваць навабранцам 400 еўраў на штодзённыя выдаткі, а таксама аплачваць харчаванне і пражыванне ў бараках.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках