24 красавiка 2024, Серада, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас вярнуўся з Расеі ў Менск

53
Румас вярнуўся з Расеі ў Менск
СЯРГЕЙ РУМАС

Экс-прэм'ер шукае працу.

Як стала вядома «Нашай Ніве», былы прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Румас канчаткова вярнуўся на радзіму пасля спробаў зачапіцца за працу ў Лондане, Кіеве і Расеі. Цырыманіяльная пасада ў Рассельгасбанку не адпавядае фінансавым чаканням банкіра.

Пасля аблавы на сяброў і страховачнага выезду з Беларусі ў лютым 2021-га былы прэм'ер Сяргей Румас паспеў пажыць у Лондане, Кіеве і Маскве.

Затрымацца ў Лондане ў Румаса не выйшла, бо знайсці там прымальную працу, няхай нават і беларускаму экс-прэм'еру, праблематычна: патрэбна заходняя кваліфікацыя, веданне моў. Туды ж дадаецца вялікі кошт на пражыванне і звычка да адпаведнага ладу жыцця, які не хочацца змяншаць.

Пасля Лондана Румас падаўся ў Кіеў, дзе знайшоў праектную працу. Яшчэ вясной 2021-га ён казаў «Нашай Ніве», што мае ў Кіеве праекты. Разам з гэтым ён атрымаў пасаду ў Рассельгасбанку - стаў чальцом наглядальнай рады. І пераехаў у Маскву.

Але гэтая пасада - цырыманіяльная. Адмысловых заробкаў там не плацяць. Румас жыў за кошт ранейшых запасаў і, як вядома «Нашай Ніве», зараз ён шукае працу ў Менску.

Крымінальная справа супраць яго сяброў і былых мэнэджараў Банка развіцця не закранае непасрэдна былога прэм'ера - ён не праходзіць па ёй падазраваным, хоць у самым пачатку ў яго дома і прайшоў ператрус.

Ці закрытая справа, «Наша Ніва» не ведае.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках