19 красавiка 2024, Пятніца, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскі афіцэр: Вызначальным у вайне з Расеяй стануць баі за два гарады

7
Ізраільскі афіцэр: Вызначальным у вайне з Расеяй стануць баі за два гарады

Галоўныя бітвы будуць развівацца на поўдні Украіны.

Бітвы за два цяпер акупаваныя паўднёвыя гарады - Херсон і Мелітопаль - стануць вызначальнымі ў вайне з Расіяй.

Такое меркаванне выказаў ваенны экспэрт, афіцэр Войска абароны Ізраіля Ігаль Левін у эфіры Радыё НВ.

"Галоўныя бітвы будуць развівацца на поўдні, вядома ж, - за Херсон і Мелітопаль. Гэта ключ да будучыні ў гэтай вайне - колькі яна будзе ісці гадоў і гэтак далей. Калі Украіна зможа пісьменна рэалізаваць зброю, калі ва Украіны будуць істотныя поспехі, вялікія тэрыторыі будуць вызваленыя, гэта кардынальна памяняе і стаўленне Захаду, і падыход Расеі, і ўзровень калабарацыі тых, хто сустракае з кветкамі, - здраднікаў. Гэта паўплывае наогул на ўсё", - мяркуе экспэрт.

Левін не згодны са сцвярджэннямі аб тым, што вызначальнай у вайне будзе так званая бітва за Данбас.

"Буйныя бітвы адбываюцца, але гэта не тыя бітвы, якія вызначаюць будучыню ўсёй поўнамаштабнай расейска-ўкраінскай вайны. <...> Херсон, Мелітопаль - гэта ключавыя гарады. І наогул - поўдзень. Таму што поўдзень - гэта і пагроза Крыму, і звужэнне фронту. Украіна зможа паказаць, што яна можа вяртаць свае тэрыторыі, у тым ліку гарады", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках