25 красавiка 2024, Чацвер, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля мяжы Фінляндыі апусцела важная расейская база

16
Каля мяжы Фінляндыі апусцела важная расейская база

Тэхніку маглі адправіць ва Украіну.

Каля мяжы з Фінляндыяй раптоўна апусцела важная расейская вайсковая база ў вёсцы Алакурці. Экспэрты мяркуюць, што вайсковую тэхніку маглі перакінуць ва Украіну.

Аб гэтым паведамляе фінскае выданне Yle.

Выданне са спасылкай на атрыманыя спадарожнікавыя здымкі зазначае, што Расея адвяла вялікую колькасць вайсковай тэхнікі наземных войскаў з базы ў Алакурці. Мяркуецца, што былі вывезеныя больш за сотню адзінак тэхнікі, у тым ліку дзясяткі бронетранспарцёраў.

Са слоў экспэртаў, гэта адпавядае абсталяванню баявой часткі батальёна. У сваю чаргу, можна казаць аб тым, што як мінімум траціна ці нават амаль палова з прыкладна 2 000 вайскоўцаў пакінулі базу.

"Вельмі магчыма, што іх адправілі цягніком ва Украіну", – адзначае ваенны экспэрт Марка Эклунд.

Пасля аналізу спадарожнікавых здымкаў ён падкрэсліў, што Расея таемна перакідвае новыя войскі на фронт. Алакурцкая 80-я мотастралковая брыгада з'яўляецца найбольш значнай пагрозай для Фінляндыі, паколькі знаходзіцца блізка да мяжы, а яе вайскоўцы спецыялізуюцца на баявых дзеяннях у арктычных умовах. Блізу 800 з іх, магчыма, ваююць ва Украіне.

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што значныя змены адбыліся пасля сярэдзіны траўня. Менавіта ў гэты час апусцела пляцоўка, на якой захоўваецца баявая тэхніка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках