20 красавiка 2024, Субота, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўкраінскай выведцы назвалі два варыянты адхілення Пуціна ад улады

8
Ва ўкраінскай выведцы назвалі два варыянты адхілення Пуціна ад улады

Ужо ў найбліжэйшай гістарычнай перспектыве Расею чакае распад.

Ёсць сумневы, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін цяпер увогуле жывы, і, пры гэтым, ягонае асяроддзе ў Крамлі цяпер вядзе актыўную паддывановую барацьбу за ўладу. Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю парталу РБК-Украіна кіраўнік украінскай вайсковай выведкі Кірыл Буданаў.

«А ці жывы Пуцін цяпер? Рытарычнае пытанне. […] Устрымаюся ад гэтага [адказу ‒ Главред]. […] Магчымыя выключна два варыянты, чым усё гэта скончыцца. Першае, гэта пераемнік Пуціна спыняе асноўныя [ваенныя - Главред] дзеянні, не толькі ва Украіне, а ў шматлікіх кутках свету. І кажа: «Здымайце, калі ласка, з Расеі ўсе накладзеныя санкцыі, выбудоўваем новыя стасункі. Расея тут ні пры чым, выключна быў чалавек, які кіраваў да гэтага дзяржавай, і гэта ягоныя асабістыя праблемы, ён маньяк», – кажа афіцэр.

На думку Буданава, крамлёўская верхавіна хоча пракруціць той жа трук, што некалі пракруцілі савецкія бонзы пасля смерці дыктатара Сталіна.

«Дэсталінізацыя - дэпуцінізацыя. Ну і ва ўсім вінавацяць яго. Іншы варыянт [заканчэнне вайны - Главред] - проста распад Расеі на некалькі частак, на тры і больш. Працэс [барацьбы за месца пераемніка Пуціна - Главред] акурат цяпер прадаўжаецца. Вельмі моцная паддывановая барацьба. Вежы Крамля павінны паміж сабой знайсці нейкі кансэнсус. А гэта цяжка», – падсумаваў ён.

Пуцін хворы - што вядома

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пакутуе на небяспечнае захворванне. Медыкі выявілі ў яго рак крыві, піша брытанскае выданне The Mirror са спасылкай на размову з алігархам, які мае цесныя сувязі з уладамі РФ.

Былы кіраўнік брытанскай выведкі Крыстафер Стыл, які раней кіраваў аддзелам Расеі ў МІ-6 у Лондане, таксама думае, што Пуцін сапраўды сур'ёзна хворы, аднак пакуль незразумела, якая менавіта гэта хвароба.

У пачатку чэрвеня журналістам стала вядома, што Пуціна рыхтуюць да аперацыі. Яе плануюць правесці ў Нацыянальным медыцынскім Даследчым цэнтры анкалогіі ім. Блахіна, размешчаным у Маскве. Паводле інфармацыі СМІ, у прэзідэнта РФ дыягнаставалі рак падстраўнікавай залозы. Хвароба прагрэсуе. Аперацыя калі і прадоўжыць жыццё Пуціна, то ненадоўга. На думку крыніц, размова ідзе максімум пра 3-4 месяцы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках