23 красавiка 2024, aўторак, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сілавік заявіў, што цяпер баіцца заходзіць у чужыя дамы»

18
«Сілавік заявіў, што цяпер баіцца заходзіць у чужыя дамы»
МІХАІЛ КАРАСЁЎ

Асудзілі шматдзетнага бацьку, які бензапілой выгнаў з дому супрацоўнікаў МУС у цывільным.

У Рэчыцы 4 ліпеня абвясцілі прысуд шматдзетнаму бацьку Міхаілу Карасёву, які з бензапілой выгнаў са свайго дому сілавікоў у цывільным, паведамляе «Наша Ніва».

Мужчыну прызналі вінаватым у пагрозе ўжывання насілля ў дачыненні да супрацоўнікаў унутраных спраў. На судзе адзін з пацярпелых заявіў, што баіцца цяпер заходзіць у чужыя дамы. Суд прыгаварыў Карасёва да двух гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго жонка абвінавачанага выплаціла двум пацярпелым па 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Нагадаем, Карасёў - бацька чатырох дзяцей. Яго затрымалі 2 сакавіка гэтага года. Сілавікі прыйшлі да яго ў дом па цяжарную жонку абвінавачанага. Карасёў прыняў іх за бандытаў і выгнаў, узброіўшыся бензапілой.

Жонку Міхася ўсё ж затрымалі. Паводле двух адміністрацыйных артыкулаў ёй прызначылі штраф 600 рублёў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках