29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны экспэрт назваў месца, дзе пройдзе вызначальная бітва за Украіну

6
Ваенны экспэрт назваў месца, дзе пройдзе вызначальная бітва за Украіну

Ключавая бітва яшчэ наперадзе.

Ніл Мелвін з аналітычнага цэнтра Каралеўскага аб'яднанага інстытута ўзброеных сіл (Вялікабрытанія) расказаў, дзе можа адбыцца вызначальная бітва за Украіну.

Пра гэта паведамляе Sky News.

Ваенны экспэрт сказаў, што вызначальная бітва за Украіну, хутчэй за ўсё, адбудзецца не на ўсходзе, дзе Расея наносіць галоўны ўдар, а на поўдні, дзе Украіна пачала контрнаступ з мэтай адваяваць тэрыторыю.

"Украінцы прасоўваюцца вакол Херсону. Там пачынаюцца контратакі, і я думаю, што, хутчэй за ўсё, мы ўбачым, як імпульс пяройдзе да Украіны, калі яна паспрабуе пачаць буйнамаштабны контрнаступ, каб адкінуць расейцаў", – сказаў ён.

Мелвін таксама падкрэсліў, што ў Луганскай вобласці ў Расеі "тактычная перамога", якая прынесла крамлёўскім войскам невялікую стратэгічную выгаду. Але ключавая бітва "яшчэ наперадзе", мяркуе ваенны эксперт.

"Я думаю, што гэта тактычная перамога Расеі, але за якую давялося заплаціць вялізную плату. На тое, каб дабіцца вельмі павольнага прагрэсу, пайшло 60 дзён. Я думаю, што расейцы могуць абвясціць аб нейкай перамозе, але ключавая ваенная бітва яшчэ наперадзе", - сказаў экспэрт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках