19 красавiка 2024, Пятніца, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы падатак у Беларусі: за што, колькі плаціць і каго тычыцца

8
Новы падатак у Беларусі: за што, колькі плаціць і каго тычыцца

Новаўвядзенне прадугледжанае абноўленым падатковым кодэксам.

Хто зможа перайсці на гэты падатак

Падатак на прафесійны даход увядуць з 2023 года для самазанятых, якія не зарэгістраваныя індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Гэта значыць гаворка пра фізічную асобу, у якой ёсць прафесійны даход ад дзейнасці. Пры гэтым у іх няма працадаўцы і яны не залучаюць іншых працаўнікоў паводле працоўных ці цывільна-прававых дамовах, піша «Блог Гродна S13».

«Гэта будзе таксама як альтэрнатыва для тых самых рамеснікаў. Хтосьці захоча плаціць рамесны збор у класічнай суме, хтосьці мае права перайсці на выплату падатку на прафесійны даход», - удакладнялі раней у МПЗ.

Новаўвядзенне прадугледжанае абноўленым Падатковым кодэксам.

Якія тыпы дзейнасці падпадаюць пад новы падатак

Самазанятыя змогуць займацца ўсімі тыпамі дзейнасці, акрамя забароненых, удакладнялі раней у Мінфіне.

Тыпы дзейнасці, якімі забаронена займацца тым, хто працуе з падаткам на прафесійны даход, павінен вызначыць урад. Як чакаецца, гэта будзе рэалізацыя падакцызных тавараў і тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы; раздробны гандаль пэўнымі таварамі; дзейнасць, для якой патрэбная ліцэнзія.

Падаткавікі прапануюць увесці пад забарону таксама выкананне паслуг па дастаўцы тытунёвых вырабаў, алкагольных напояў, піва, піўных кактэйляў; продаж тавараў не ўласнай вытворчасці; здабычу і (або) рэалізацыю карысных выкапняў.

Канчатковая пастанова будзе за ўрадам.

Якой будзе сума падатку

Для тых, хто працуе з фізічнымі асобамі, падатак складзе 10 адсоткаў. Такая ж стаўка для працоўных з юрыдычнымі асобамі, але да пэўнага сумы даходу (60 тысяч рублёў), а пасля пазначанага парога падатковы збор будзе ў два разы вышэйшым — 20%. Падвышаны падатак будуць спаганяць з сумы перавышэння, гэта значыць з таго, што больш за 60 тысяч рублёў.

Як раней тлумачылі ў МПЗ, новы падатак - гэта альтэрнатыва выплаты падаходнага падатку і страхавых узнёскаў у ФСАН. «Гэтыя стаўкі будуць уключаць не толькі падаткі, але і адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны. Гэта значыць любы самазаняты грамадзянін, які будзе карыстацца гэтым рэжымам, не толькі аплаціць падаткі дзяржаве, але і будзе назапашваць на сваю будучую пенсію, на свой страхавы стаж», - удакладнялі ў МПЗ.

У Мінпрацы раней тлумачылі, што 60% гэтага падатку будзе накіроўвацца ў бюджэт ФСАН на пенсійнае страхаванне.

Цяпер сума адзінага падатку для фізічных асоб, якія працуюць без ІП, залежыць ад горада і тыпу дзейнасці.

Ці трэба будзе падаваць падатковую дэкларацыю

Самазаняты будзе падаваць звесткі праз спецыяльны дадатак.

«Праз мабільны дадатак самазаняты зможа стаць на падатковы ўлік, заявіць аб тым, што ён ажыццяўляе дзейнасць, як самазаняты. У гэтым жа мабільным дадатку ён будзе адлюстроўваць суму атрыманага даходу. Налічэнне падатку будзе адбывацца аўтаматычна, плацельшчык атрымае ў дадатку суму падатку», - тлумачылі раней у МПЗ.

Гэта значыць, праца ў гэтым дадатку не прадугледжвае неабходнасць перадачы якіх-небудзь дакументаў, у тым ліку падатковай дэкларацыі.

Як часта трэба будзе плаціць падатак

Плаціць гэты падатак, як чакаецца, трэба будзе таксама праз спецыяльны мабільны дадатак. Выплата прадугледжаная штомесяц. Напрыклад, за грошы, якія прыйшлі ў студзені, падатак трэба будзе заплаціць у лютым.

Ці трэба будзе заводзіць асобны рахунак самазанятага ці можна карыстацца сваімі бягучымі рахункамі?

- Падатковы кодэкс не рэгулюе парадак, што грошы павінны паступаць выключна на нейкі спецрахунак у банках. Фізасоба павінна самастойна зафіксаваць суму атрыманых сродкаў, а ўжо спосаб іх атрымання падатковае заканадаўства не рэгулюе і не абмяжоўвае, - тлумачылі ў МПЗ.

А калі давядзецца вярнуць заказчыку грошы, а падатак ужо выплачаны з іх?

Калі самазанятаму давядзецца вярнуць заказчыку папярэднюю аплату, аванс або задатак, а з гэтай сумы ўжо выплачаны падатак, то трэба будзе адлюстраваць гэта ў мабільным дадатку. Пераплачаны збор падаткавікі ўлічаць пры наступных аплатах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках