28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны NATO падпісалі пратаколы аб прыёме ў альянс Фінляндыі і Швэцыі

6
Краіны NATO падпісалі пратаколы аб прыёме ў альянс Фінляндыі і Швэцыі

Абедзве краіны цяпер могуць удзельнічаць ва ўсіх пасяджэннях Паўночнаатлантычнага альянсу.

Амбасадары 30 краін NATO 5 ліпеня падпісалі пратаколы аб далучэнні да альянсу Фінляндыі і Швэцыі. У выніку абедзве гэтыя краіны зараз могуць удзельнічаць ва ўсіх пасяджаннях Паўночнаатлантычнага альянсу, але пакуль не маюць права голасу, піша Deutsche Welle.

"Абедзве краіны афіцыйна пацвердзілі сваё жаданне і здольнасць выконваць палітычныя, юрыдычныя і вайсковыя абавязанні, прадугледжаныя членствам у NATO”, - гаворыцца ў пратаколе аб далучэнні да альянсу.

Пастанова аб прыёме Фінляндыі і Швэцыі ў NATO павінна быць ухваленая ўрадамі ўсіх 30 краін альянсу.

Нагадаем, Швэцыя і Фінляндыя падалі заяўкі на ўступленне ў NATO 18 траўня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках