29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выпадку нападу з Беларусі: Кіеўская вобласць рыхтуецца да абароны

3
У выпадку нападу з Беларусі: Кіеўская вобласць рыхтуецца да абароны

Што адбываецца на паўночным напрамку?

Пагроза паўторнага наступу з боку Беларусі на Кіеўскую вобласць усё яшчэ застаецца. Нашы сілы ў поўнай баявой гатоўнасці, таму сітуацыя кантраляваная.

Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украіна расказаў кіраўнік Кіеўскай АВА Аляксей Кулеба.

"Мы павінны быць гатовыя ў любы момант да любога выкліку. На шчасце, мы здолелі выгнаць ворага з Кіеўскай, Чарнігаўскай, Сумскай абласцей, але на гэтым вайна не спынілася. Пагроза будзе цяпер заўсёды", – кажа Кулеба.

Пры гэтым ён дапускае, што пагроза нападаў можа знікнуць, але пасля таго, як у Расеі і Беларусі зменяцца палітычныя рэжымы.

"Ізраіль паказвае, што ў гэтым няма нічога трагічнага – на гэтым жыццё не заканчваецца. Проста мы павінны быць увесь час гатовыя на выпадак пагрозы. Нашы Сілы абароны ў вобласці знаходзяцца на сваіх месцах у поўнай баявой гатоўнасці, выконваюць свае задачы. Мы дапамагаем вайскоўцам у матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, шмат робяць валанцёры. Сітуацыя кантраляваная на 100%. А далей – убачым, мы гатовыя", – расказаў Кулеба.

Ён таксама адзначыў, што былі ўзятыя да ўвагі ўсе моманты таго, як варожыя войскі змаглі імкліва прарвацца ў вобласць і запэўніў, што гэтага не дапусцяць.

"Мы ўзялі да ўвагі тую сітуацыю. Усе высновы зробленыя. Ёсць разуменне, як гэта тады адбылося. Адпаведна ёсць разуменне таго, якім чынам гэтага не дапусціць, і ўсё для гэтага робіцца", – падсумаваў кіраўнік вобласці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках