19 красавiка 2024, Пятніца, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША ўзяты пад варту меркаваны «ілінойскі стралок»

У ЗША ўзяты пад варту меркаваны «ілінойскі стралок»

Мужчына быў заўважаны паліцыянтам, які хацеў спыніць ягоны аўтамабіль.

Мужчына з імем Роберт Крыма быў затрыманы пад горадам Лейк-Форэст у штаце Ілінойс. Паліцыя падазрае яго ў стральбе па ўдзельніках і гледачах параду ў Хайленд-Парку з нагоды Дня незалежнасці ЗША, паведамляе dw.com.

Падазроны ў масавым забойстве з агнястрэльнай зброі ўдзельнікаў і гледачоў параду з нагоды Дня незалежнасці ЗША ў Хайленд-Парку, прыгарадзе Чыкага, быў затрыманы паліцыяй пад горадам Лейк-Форэст у штаце Ілінойс. Пра гэта мясцовыя ўлады паведамілі на брыфінгу ўвечары ў панядзелак, 4 ліпеня (паводле мясцовага часу).

Паведамляецца, што мужчына быў заўважаны паліцыянтам, які хацеў спыніць ягоны аўтамабіль. Крыма паспрабаваў уцячы, але пасля кароткай пагоні быў затрыманы. У цяперашні момант ён знаходзіцца пад вартай, яго вязуць у паліцэйскі пастарунак Хайленд-Парку.

Стральба на парадзе пад Чыкага

У выніку стральбы, адкрытай невядомым 4 ліпеня на парадзе з нагоды Дня незалежнасці ЗША ў Хайленд-Парку, прыгарадзе Чыкага, загінулі не менш як шэсць чалавек. Яшчэ 36 атрымалі раненні.

Паводле словаў прадстаўніка паліцыі Хайленд-Парку Крыса О'Ніла, вінтоўка, з якой, як мяркуецца, і вялася стральба, была знойдзеная на даху прадпрыемства, размешчанага непадалёк ад месца надзвычайнага здарэння.

Узмацненне жорсткасці кантролю над абарачэннем зброі

25 чэрвеня прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн падпісаў закон аб узмацненні кантролю над абарачэннем агнястрэльнай зброі. Дакумент прадугледжвае ўвядзенне больш строгіх праверак перад продажам зброі асобам ва ўзросце да 21 года, а таксама вылучэнне 15 млрд даляраў на фінансаванне паслуг у ахове псіхічнага здароўя грамадзянаў і гарантаванне бяспекі навучальных установаў. Акрамя таго, ён забараняе асобам, асуджаным за хатні гвалт, цягам пяці гадоў набываць агнястрэльную зброю і прадугледжвае вылучэнне штатам 750 млн даляраў у выглядзе грантаў на праграмы крызіснага ўмяшання.

Пачасціліся выпадкі масавых забойстваў

Закон быў прыняты на фоне частых у краіне выпадкаў масавых забойстваў з агнястрэльнай зброі. Так, 24 траўня ў пачатковай школе горада Ювалдэ ў штаце Тэхас у выніку стральбы загінулі 19 дзяцей і трое дарослых, у тым ліку сам нападнік.

Незадоўга да гэтага, 15 траўня, 18-гадовы белы мужчына застрэліў 10 цемнаскурых у супермаркеце горадзе Бафала ў штаце Нью-Ёрк.

У Вашынгтоне і яшчэ 300 гарадах ЗША 11 чэрвеня прайшлі шматтысячныя мітынгі прыхільнікаў абмежавання свабоднага продажу зброі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках