28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі пляжа ў Сочы расказалі сваю версію бойкі з беларускім самбістам

32
Супрацоўнікі пляжа ў Сочы расказалі сваю версію бойкі з беларускім самбістам

Беларуса збівалі натоўпам.

Супрацоўнік сочынскага пляжу «Фрэгат», на якім ахоўнікі гуртам збілі беларускага самбіста Мікіту Гараева, расказаў Telegram-каналу «Kub Mash» сваю версію канфлікту.

Прозвішча суразмоўцы выданне не раскрывае. У публікацыі супрацоўнік пляжа пазначаны пад імем Дзмітрый. Паводле ягоных словаў, сёстры Гараева раздавалі кавун на пляжы не бясплатна, а за грошы.

«Гэта, па-першае, забаронена, па-другое, небяспечна, таму іх папрасілі гандаль спыніць. Сёстры прадоўжылі. Пасля другой заўвагі ўключыўся брат – Мікіта Гараеў», – паказана ў публікацыі.

Паводле словаў суразмоўцы «Kub Mash», дырэктар пляжу Арман Антанян хацеў растлумачыць, што прадаваць на пляжы нельга і паклікаў самбіста Гараева ў свой кабінет, каб паказаць пастанову. Аднак беларус пачаў штурхаць ахоўніка па дарозе, а пасля ўдарыў яго па твары. Самбіста спрабавалі паваліць, але ён усіх раскідаў.

– Такі звер на пляжы, які ўсіх кідае, і ўсё. Проста забіў бы там усіх, – расказаў супрацоўнік пляжу «Фрэгат».

Нагадаем, на пляжы «Фрэгат» у Сочы 3 ліпеня адбылася бойка з удзелам хлопца з Менска Мікіты Гараева. Малодшыя сёстры Гараева, дзяўчаткі 6 і 14 гадоў, раздавалі адпачывальнікам садавіну і здымалі відэа. Паводле версіі сваякоў Гараева, супрацоўнікі пляжа ўбачылі ў іх канкурэнтаў і ў грубай форме папрасілі дзяцей сысці, тады хлопец за іх заступіўся. Калі ён разабраўся з крыўдзіцелем, пад'ехалі яшчэ 10 чалавек з палкамі і жалезнымі прутамі і моцна яго збілі.

Родныя хлопца паведамлялі, што ён у рэанімацыі ў цяжкім стане. У адміністрацыі Сочы – што шпіталізацыя яму не спатрэбілася, хоць «шкода здароўю адпачывальніка нанесеная». Улады адзначылі, што ўважаюць паводзіны супрацоўнікаў пляжу за недапушчальныя, паабяцалі прапанаваць дапамогу пацярпеламу, а з арандатарамі тэрыторыі пляжу могуць скасаваць кантракт.

4 ліпеня маці збітага расказала РІА Новости, што яе сын знаходзіцца дома ў цяжкім стане, на ягонай галаве «велізарныя гематомы ад удараў жалезнымі палкамі».

У дачыненні да ахоўнікаў сочынскага пляжа «Фрэгат», якія збілі беларуса Мікіту Гараева, распачатая крымінальная справа аб хуліганстве.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках