25 красавiка 2024, Чацвер, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі на Данбасе адзін з галоўных вайсковых складоў РФ

4
УСУ знішчылі на Данбасе адзін з галоўных вайсковых складоў РФ

Фота і відэа дакладных удараў.

У ноч на аўторак, 5 ліпеня, украінскія вайскоўцы знішчылі расейскі вайсковы склад у тыле – у горадзе Кадзіеўка Луганскай вобласці.

Кадры з месца публікуе Telegram-канал DeepState.

"Прылёт" адбыўся прыкладна праз 30 хвілінаў пасля паўночы. Пасля выбуху пачалася маштабная дэтанацыя варожых боепрыпасаў, якая доўжылася некалькі гадзінаў.

Патраплянне па ваенным складзе ў Кадзіеўцы пацвердзілі крыніцы "24 каналы". Яны ўдакладнілі, што склад быў размешчаны ў Кадзіеўцы ў раёне ЖБВ (раней горад называўся Стаханаў). Ён быў адным з асноўных у пастаўцы снарадаў у напрамку Папасная – Севераданецк – Лісічанск – Бахмут. Страты расейцаў высвятляюцца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках