29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі прапанавалі перайменаваць Калінінград ва Уладзібалтыйск

41
У Расеі прапанавалі перайменаваць Калінінград ва Уладзібалтыйск

У сеціве адрэагавалі жартамі.

Дэпутат расейскай Дзярждумы і лідар партыі «Справядлівая Расея» Сяргей Міронаў прапанаваў змяніць назву і статус самага заходняга абласнога цэнтра РФ. У Калінінградзе гэтую прапанову назвалі недарэчнай. У сеціве сталі прыдумляць новыя варыянты – сярод прапанаваных Уладзізахад, Балтаўладзімір і Уладзімірон.

Дэпутат расейскай Дзярждумы і лідар партыі «Справядлівая Расея» Сяргей Міронаў прапанаваў змяніць назву і статус Калінінграда. Пра гэта ён напісаў у сваім тэлеграм-канале.

«Магчыма, надышоў момант падумаць пра наданне статусу краю рэгіёну, які мае для нашай краіны стратэгічнае значэнне, а таксама пра перайменаванне Калінінграда ў адпаведнасці з сучаснымі рэаліямі і айчыннымі традыцыямі. Напрыклад, Уладзібалтыйск і, адпаведна, Балтыйскі край», – заявіў Міронаў.

Прапанова рассмяшыла карыстальнікаў сеціва – яны сталі вылучаць свае варыянты: напрыклад, Уладзізахад, Пуцібалтыйск, Балтаўладзімір і Уладзімірон.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках