16 красавiка 2024, aўторак, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужчына, які засунуў лебедзя ў багажнік, знаходзіцца ў ІЧУ Полацка

23
Мужчына, які засунуў лебедзя ў багажнік, знаходзіцца ў ІЧУ Полацка

Яго будуць судзіць.

Мужчыну, які запіхваў лебедзя ў багажнік аўтамабіля на расейскіх нумарах, знайшлі і адправілі ў ІЧУ. Яго будуць судзіць за жорсткае абыходжанне з жывёламі, паведамляе тэлеканал «Звязда» са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Полацкага РАУС Юлію Зайцаву.

На днях у сеціве з'явілася відэа, на якім мужчына запіхвае ў багажнік машыны жывога лебедзя. На заклікі адпусціць птушку ён не рэагуе, а на пытанні, навошта гэта робіць, жартуе «пра далікатэсы».

«Як пасля высветлілася, мужчына хацеў зрабіць фатаграфію з лебедзем. Птушку ён у выніку адпусціў. Наколькі гэта змякчальныя абставіны, у найбліжэйшы час вызначыць суд Полацкага раёна», – гаворыцца ў паведамленні.

Юлія Зайцава ўдакладніла, што інцыдэнт адбыўся на возеры Суя. Мужчына, які запіхвае лебедзя ў багажнік – 33-гадовы жыхар Наваполацка, раней асуджаны. Цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ Полацкага РАУС, у дачыненні да яго складзены адміністрацыйны пратакол за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Яму пагражае штраф да 30 базавых велічыняў (960 рублёў), адміністрацыйны арышт ці грамадскія працы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках