29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на гэтым працоўным тыдні

Якім будзе надвор'е на гэтым працоўным тыдні

Прагноз па Беларусі на 5-7 ліпеня.

5 ліпеня надвор'е ў асноўным будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса, удзень адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Пераменная воблачнасць, піша pogoda.by.

Месцамі ў краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начы і раніцай у асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні слабы да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +13..+19°С, максімальная ўдзень ад +24°С па паўночным захадзе да +31°С па паўднёвым усходзе краіны. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

6 ліпеня варункі надвор'я ў нашай краіне будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Балкан, следам за якімі пачне распаўсюджвацца прахалодная паветраная маса. Воблачна з праясненнямі. Уначы па заходняй палове краіны, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Вецер заходняй чвэрці сярэдні, пры навальніцах парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +12..+19°С, максімальная ўдзень ад +16°С па захадзе да +29°С па ўсходзе краіны, у крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах +30..+33°С

7 ліпеня краіна ў асноўным будзе ў абсягу падвышанага атмасфернага ціску, толькі па ўсходзе краіны захаваецца ўплыў франтальнага падзелу. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная +10..+17°С, максімальная ўдзень +19..+25°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках