18 красавiка 2024, Чацвер, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабарончая дзейнасць – не месца для самапіяру

Праваабарончая дзейнасць – не месца для самапіяру

Працы ў гэтай сферы – проста непачаты край.

Галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна апублікавала ў «Фэйсбуку» пост, прысвечаны праблемам праваабарончай дзейнасці ў Беларусі:

– Мяне запрасілі на «Белсат» для абмеркавання праблемаў беларускіх палітвязняў і непрызнання вязнем сумлення Міколы Аўтуховіча, які памірае ў турме. Усё было б добра, калі б у канцы праграмы ў эфіры не быў прадэманстраваны рэкламны ролік Святланы Ціханоўскай, дзе расказвалася, як шмат яна і яе людзі робяць для дапамогі рэпрэсаваным. Таксама прагучаў заклік ахвяраваць сродкі фонду BySol і іншым структурам офіса. Пасля роліка склалася ўражанне, што ў сферы праваабарончай дзейнасці ў Беларусі ўсё складваецца самым цудоўным чынам.

Гэтая маніпуляцыя мне вельмі не спадабалася. Растлумачу чаму.

Як да галоўнай рэдактаркі сайта Charter97.org да мяне ўвесь час звяртаюцца людзі, якія расказваюць пра рэальныя праблемы, з якімі сутыкаюцца палітрэпрэсаваныя ды іхнія сем'і. Галоўныя пытанні, якія хвалююць беларусаў:

– Сотні рэпрэсаваных і іх блізкія практычна забытыя і ўвогуле не атрымліваюць ніякай дапамогі.

– У апошнія месяцы спынілася дапамога ў найманні і аплаце працы адвакатаў.

– Многія рэпрэсаваныя не прызнаюцца палітвязнямі.

– Людзі, якія выходзяць з турмаў, таксама расказваюць, што сутыкаюцца з вялізнымі цяжкасцямі і не атрымліваюць падтрымкі.

– Беларускія ўцекачы скардзяцца на вельмі абмежаваную дапамогу, прычым калі дапамагаюць, то структуры, якія не маюць дачынення да офіса Ціханоўскай. А іх звароты ў офіс часта ігнаруюцца.

Гэты рэкламны ролік Ціханоўскай нагадаў мне сюжэты Беларускай тэлевізіі пра «поспехі» ў беларускай эканоміцы і «бацькоўскі клопат» Лукашэнкі аб простых беларусах.

Як былая палітзняволеная магу сказаць, што праваабарончая дзейнасць – гэта вельмі адчувальная сфера і не месца для самапіяру. Тым больш, што працы ў сферы дапамогі пацярпелым ад рэжыму беларусам – проста непачаты край.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках