20 красавiка 2024, Субота, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр рэжысёр Пітэр Брук

1
Памёр рэжысёр Пітэр Брук

Ён лічыцца адным з вядучых прадстаўнікоў авангарда ў сцэнічным мастацтве мінулага стагоддзя.

Брытанскі тэатральны і кінарэжысёр Пітэр Брук памёр 2 ліпеня ў Парыжы ў 97 гадоў, паведамляе Le Monde.

Пітэр Брук лічыцца адным з вядучых прадстаўнікоў авангарда ў сцэнічным мастацтве мінулага стагоддзя. Адной з першых гучных тэатральных работ Пітэра Брука стаў спектакль "Рамэа і Джульета" 1947 года ў Каралеўскім Шэкспіраўскім тэатры. У ім рэжысёр увасобіў канцэпцыю «пустой прасторы», прыбраўшы большасць дэкарацый са сцэны за паўгадзіны да прэм'еры.

У СССР ставілі ягоныя спектаклі "Гамлет", "Кароль Лір" і "Вішнёвы сад". Акрамя таго, Міжнародны тэатральны фестываль імя Чэхава ў розныя гады прадставіў у Маскве тры спектаклі Брука — "О дзівосныя дні", "Сізвэ Банзі памёр" і "Вялікі інквізітар".

Сярод найбольш вядомых фільмаў Пітэра Брука «Уладар мух» і «7 дзён. 7 начэй (Мадэрата кантабіле)», якія намінаваліся на Залатую пальмавую галіну Канскага фэсту, а таксама «Магабгарата», «Трагедыя Гамлета», «Сустрэчы з выдатнымі людзьмі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках